Скриншот видео
На будоўлі ў цэнтры Мінска 53-гадовы электрык упаў з вышыні. Ён шпіталізаваны, паведамляе Следчы камітэт.
Паводле папярэдніх даных, раніцай 23 лістапада пацярпелы перамяшчаўся па пліце перакрыцця шматпавярховага будынка, які будуецца, і ўпаў з вышыні каля 9 метраў.
Мужчыну шпіталізавалі ў цяжкім стане з траўмамі.
Следча-аператыўная група высвятляе абставіны здарэння.