Экспарт беларускіх інвестыцыйных тавараў знізіўся на 3,2% па выніках верасня

Экспарт беларускіх інвестыцыйных тавараў у студзені-верасні знізіўся на 3,2% да 2,93 млрд долараў. На гэта ўказваюць даныя Белстата. Па выніках паўгоддзя паказчык дэманстраваў прырост у 0,1%, а ўжо ў студзені-жніўні – зніжэнне на 2,9 п.п.

Імпарт інвестыцыйных тавараў у студзені-верасні вырас на 4,7% да 3,83 млрд долараў.

Гандаль прамежкавымі таварамі расце. Экспарт за дзевяць месяцаў вырас на 30,9% да 18,71 млрд долараў, а імпарт — на 22,4% да 22,58 млрд долараў.

Экспарт спажывецкіх тавараў у студзені-верасні вырас на 23,7% да 12,83 млрд долараў, у тым ліку харчовых тавараў — на 23,2% да 7,21 млрд долараў, а нехарчовых тавараў — на 24,3% да 5,62 млрд долараў.

Імпарт спажывецкіх тавараў павялічыўся ў студзені-верасні на 18,3% да 13,59 млрд долараў, у тым ліку імпарт харчовых тавараў — на 16,9% да 3,59 млрд долараў, а нехарчовых тавараў — на 18,8% да 10 млрд долараў.