Экс-выкладчыка Ваеннай акадэміі прызналі палітвязнем

Беларускія праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ шэсць чалавек. Гэта Іван Балашэнка, Таццяна Пытко, Аляксандр Баранаў, Аляксандр Радзюк, Руслан Тупік, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Іван Балашэнка — былы падпалкоўнік, працаваў у Ваеннай акадэміі, пасля 2021 года звольніўся са службы, працаваў у таксі. Да працы ў Ваеннай акадэміі служыў у 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе сіл спецаперацый. Яго судзілі па справе BYPOL па васьмі артыкулах, у тым ліку аб здрадзе дзяржаве. Балашэнку прысудзілі 25 гадоў калоніі.