Андрей Егоров. Фото: Наталка Довга
Палітолага і былога спікера Каардынацыйнай рады Андрэя Ягорава аб’явілі ў вышук у Беларусі.
Паводле інфармацыі “Віцебскай Вясны”, ён аб’яўлены ў вышук 17 лістапада па запыце Віцебскага ўпраўлення МУС.
Ягораў далучыўся да Каардынацыйнай рады ў 2020 годзе. У 2023-2024 гадах быў спікерам КР.