Фото: Генпрокуратура
Вярхоўны суд Беларусі прыгаварыў былога дырэктара аднаго з мясакамбінатаў да сямі гадоў пазбаўлення волі. Ён прызнаны вінаватым у атрыманні хабару ў буйным і асабліва буйным памерах, паведамляе Генпракуратура.
Паводле даных абвінавачання, з 1 ліпеня 2019 года па 28 мая 2025 года былы кіраўнік атрымаў ад прадстаўнікоў прыватных арганізацый каля 1,8 млн рублёў у выглядзе наяўных грошай і крыптавалюты. Грошы перадаваліся за арганізацыю закупак комплексных харчовых дабавак і працяг іх выкарыстання ў вытворчай дзейнасці мясакамбіната.
Абвінавачаны добраахвотна выплаціў злачынны даход і выканаў іншыя абавязацельствы па дасудовым пагадненні аб супрацоўніцтве.
Суд прызначыў мужчыну сем гадоў пазбаўлення волі і штраф у памеры 5000 базавых велічынь — 225 тысяч рублёў. Яму таксама на пяць гадоў забаронена займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў.
Прысуд не набыў законнай моцы і можа быць абскарджаны.
Пракуратура раней дзялілася падрабязнасцямі справы. Абвінавачаны — былы дырэктар ААТ «Гродзенскі мясакамбінат» Алег Іваноў. Грошы пераводзіліся на рахункі і крыптакашалькі дачкі абвінавачанага, якая не падазравала пра хабар.