Яшчэ 6 чалавек прызнаныя палітвязнямі ў Беларусі

Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ шэсць чалавек: Таццяну Конюхаву, Антона Макарава, Сяргея Белага, Паўла Губенку, Сяргея Рыбалёва, Віктара Фёдарава, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Яны ўзятыя пад варту або асуджаныя ў сувязі з узаемадзеяннем з «экстрэмісцкімі фарміраваннямі» і ажыццяўленнем свабоды выказвання меркаванняў.

Колькасць палітвязняў на 29 кастрычніка 2026 года складае 890 чалавек.