Яшчэ 12 чалавек прызнаныя палітвязнямі ў Беларусі

Палітвязнямі ў Беларусі прызналі яшчэ 12 чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Гэта Максім Сямёнчанка, Жанна Яскулд, Віталь Дзямідчык, Павел Бажко, Андрэй Аўсяннікаў, Ілля Галыгін, Віталь Галавач, Яўген Дзерунаў, Андрэй Ціўкоў, Дзмітрый Рудакоў, Арцём Меркель і Анатоль Міндзіяраў.

Паводле даных праваабаронцаў, Рудакоў быў пазбаўлены волі па абвінавачанні ў «паклёпе на Лукашэнку». Меркеля і Міндзіярава судзілі за ўдзел у пратэстах паводле артыкулаў 342 і 293 КК.

Яшчэ 9 чалавек былі заключаныя пад варту або асуджаныя з пазбаўленнем волі ў сувязі з узаемадзеяннем з «экстрэмісцкімі фарміраваннямі» і рэалізацыяй свабоды выказвання меркавання. Гаворка ідзе пра Сямёнчанку, Яскулд, Дзямідчыка, Бажко, Аўсяннікава, Галыгіна, Галавача, Дзерунава і Ціўкова.

Паводле даных «Вясны», на сёння статус палітвязня ў Беларусі маюць 888 чалавек.