Яшчэ 10 чалавек дададзеныя ў спіс «тэрарыстаў»

КДБ Беларусі абнавіў спіс асоб, датычных да «тэрарыстычнай дзейнасці».

У яго дададзеныя 10 чалавек: Ганна Вішняк, Уладзімір Наско, Юлія Нікіціна, Андрэй Кашанскі, Ігар Панкоў, Арцём Літвінка, Віталь Васілька, Алег Лабудзеў, Сяргей Валодзька, Павел Кізюк.

Указана, што Наско абвінавачваецца ў распальванні варожасці (арт. 130 КК), а ў дачыненні да астатніх набыў моц прысуд паводле артыкулаў аб распальванні варожасці і закліку да санкцый (арт. 361 КК).