Фото: pixabay.com
Японія мае намер далучыцца да ініцыятывы NATO па набыцці вайсковага абсталявання і пастаўках яго Украіне. Пра гэта паведамляе NHK са спасылкай на крыніцы.
Паводле інфармацыі тэлеканала, гаворка ідзе пра нелятальныя сродкі, у прыватнасці, Японія будзе набываць радыёлакацыйнае абсталяванне і бронекамізэлькі.
Чакаецца, што Токіа абвесціць пра далучэнне да ініцыятывы ў бліжэйшы час.