“Івацэвічдрэў” пачне будаваць новы завод у снежні

ААТ “Івацэвічдрэў” у снежні пачне будаваць новы завод, які будзе выпускаць 600 тыс. кубаметраў драўняна-стружкавых пліт.

Аб’ёмы вытворчасці прадпрыемства вырастуць утрая. “Івацэвічдрэў” разлічвае, што зможа цалкам задавальняць патрэбы спажыўцоў унутры краіны.

Таксама новая вытворчасць будзе выпускаць ДСП для будаўнічага сегмента, а не толькі для мэблі.

Інвестпраект плануецца рэалізаваць на працягу трох гадоў. Асноўнымі пастаўшчыкамі завода павінны стаць лясгасы Брэсцкай і Гродзенскай абласцей.