Італія праверыць, як атрымаў візу ў Мінску падазраваны ў дыверсіі ў Лейпцыгу

МЗС Італіі правядзе праверку выдачы візы ў Мінску падазраванаму ў дыверсіі ў Лейпцыгу. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў краіны Антоніа Таяні.

«Будзе праведзена расследаванне. Аднак усё гэта пацвярджае, што краіны спрабуюць… здзяйсняць дзеянні супраць ЕС, нават выкарыстоўваючы людзей, якія могуць не мець судзімасці і не знаходзяцца пад падазрэннем. Менавіта таму, калі я кажу, што мы павінны заставацца напагатове, я кажу гэта не проста так, таму што я ведаю, якія метады яны выкарыстоўваюць. Я ведаю, якія інструменты гэтыя краіны заўсёды ўжывалі, нават у мінулым, і таму мы павінны працягваць праяўляць пільнасць», – цытуе яго Euractiv.

Нагадаем, учора стала вядома, што адзін з падазраваных у дыверсіі, здзейсненай у Лейпцыгу ў пачатку жніўня, явлется мужчынам з Беларусі з расійскім пашпартам. Было ўстаноўлена, што ён атрымаў італьянскую турыстычную візу ў канцы красавіка ў пасольстве Італіі ў Мінску і ўехаў па ёй у Германію.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!