Скриншот видео t.me/gpkgovby
У пункце пропуску «Каменны Лог» затрымалі іншаземку, якая спрабавала перасекчы беларуска-літоўскую мяжу па падробленым пашпарце грамадзяніна Іспаніі.
Як паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце, інцыдэнт адбыўся 25 лістапада пры афармленні рэйсавага аўтобуса Мінск — Вільнюс. Прад’яўлены жанчынай пашпарт выклікаў падазрэнні ў памежнікаў. Падчас спецыяльнай праверкі ўстаноўлена, што дакумент часткова падроблены — у ім замененая старонка з персанальнымі звесткамі. Як высветлілася, іншаземка набыла фальшывы пашпарт у Турцыі.
Жанчыну змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання Смаргонскай памежнай групы. У дачыненні да яе распачаты адміністрацыйны працэс за спробу незаконнага перасячэння мяжы.
Акрамя штрафу да 100 базавых велічынь, іншаземцы пагражае крымінальная адказнасць за выкарыстанне падробленага дакумента.