Інданезійскі антыдэмпінгавы камітэт (KADI) 12 лістапада пачаў перагляд дзейных пошлін на імпарт гарачакатанага рулоннага пракату з Беларусі і Казахстана. Цяпер для пастаўшчыкоў з абедзвюх краін дзейнічае стаўка 20%. Пра пачатак расследавання паведаміла Міністэрства гандлю Інданезіі.
Паводле слоў старшыні камітэта Фрыды Адыяці, праверка папярэдніх даных паказала, што ўмовы паставак гарачакатанага пракату з дзвюх краін змяніліся. Гэта можа паўплываць на велічыню дэмпінгавай маржы.
Расследаванне ахоплівае 18 тарыфных пазіцый і пастаўкі з ліпеня 2025 года па чэрвень 2026 года. На яго правядзенне адведзена да 12 месяцаў. Камітэт апавясціў пра пачатак працэдуры інданезійскіх вытворцаў і імпарцёраў, а таксама прадстаўнікоў Беларусі і Казахстана.
Антыдэмпінгавыя пошліны на гэтую прадукцыю дзейнічаюць з 15 студзеня 2025 года. У дзейнай пастанове інданезійскага Мінфіна Беларусь, Казахстан і Расія ўключаныя ў адну групу. Для трох расійскіх вытворцаў пазначаныя індывідуальныя стаўкі, для астатніх пастаўшчыкоў з гэтай групы ўстаноўлена стаўка 20%.
У красавіку 2026 года Казахстан запытаў кансультацыі з Інданезіяй у рамках Сусветнай гандлёвай арганізацыі, заявіўшы, што дадатковыя пошліны на казахстанскі гарачакатаны пракат могуць супярэчыць правілам СГА. Расія папрасіла далучыцца да кансультацый.