Фото: Минтранс
Група экспертаў Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ІКАО) завяршыла аўдыт нацыянальнай сістэмы абароны грамадзянскай авіяцыі Беларусі ад актаў незаконнага ўмяшання. Ён праходзіў з 28 верасня па 7 кастрычніка.
Афіцыйныя вынікі праверкі павінны быць прадстаўлены да 8 снежня гэтага года. Аднак, як паведамляюць у прэс-службе Мінтранса, ужо цяпер адзначана, што ў Беларусі дзейнічае паўнавартасная ўстойлівая сістэма абароны, якасна перапрацаваны цэлы шэраг нарматыўных прававых актаў на аснове стандартаў ІКАО.
“Станоўчыя вынікі праверкі будуць спрыяць пашырэнню міжнародных авіязносін і ўмацаванню іміджу Беларусі як надзейнага авіяцыйнага партнёра”, – гаворыцца ў паведамленні Мінтранса.
Праверка праводзілася па напрамках: