IIHF пацвердзіла нядопуск беларускіх хакеістаў да чэмпіянатаў свету 2027 года

Зборныя Беларусі па хакеі не возьмуць удзелу ў моладзевым і дарослым чэмпіянатах свету 2027 года. Такое рашэнне прыняла Рада Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF), паведамляецца на сайце арганізацыі. Гаворка ідзе пра моладзевую зборную Беларусі да 20 гадоў і асноўную мужчынскую нацыянальную каманду.

Рашэнне прынята пасля таго, як Дысцыплінарны камітэт IIHF часткова задаволіў апеляцыю Федэрацыі хакея Беларусі на рашэнні Рады IIHF ад 27 ліпеня 2026 года. У сваёй пастанове дысцыплінарны орган пацвердзіў, што ў яго няма прававых падстаў для таго, каб абавязаць неадкладна аднавіць удзел Беларусі ў спаборніцтвах.

У IIHF патлумачылі, што пры разглядзе пытання ўлічваліся ўжо зацверджаныя арганізацыйныя і спартыўныя ўмовы правядзення абодвух чэмпіянатаў. У прыватнасці, структура турніраў, расклад матчаў, продаж білетаў і аперацыйнае планаванне.

“Улічваючы гэтыя абставіны, Рада пастанавіла, што беларускія нацыянальныя зборныя не возьмуць удзелу ў гэтых двух чэмпіянатах у сезоне 2027 года”, – гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Федэрацыя таксама пракаментавала пытанне ўдзелу расійскіх зборных у міжнародных спаборніцтвах. У IIHF заявілі, што па-ранейшаму не згодныя з рашэннем Спартыўнага арбітражнага суда (CAS) адносна ўдзелу Расіі ў чэмпіянатах пад эгідай федэрацыі. Тым не менш арганізацыя робіць неабходныя крокі для выканання рашэння суда.

Цяпер IIHF вывучае ўмовы, якія дазволяць забяспечыць бяспеку правядзення чэмпіянатаў, фінансавую стабільнасць арганізацыі і доўгатэрміновае развіццё міжнароднага хакея.

Федэрацыя таксама разглядае магчымасць перамоў з усімі зацікаўленымі нацыянальнымі хакейнымі асацыяцыямі, уключаючы Федэрацыю хакея Расіі, для пошуку далейшага вырашэння пытання.