Изображение Google Maps
Еменскія хусіты захапілі востраў Маюн, размешчаны ў Баб-эль-Мандэбскім праліве. Гэта дазваляе ім кантраляваць рух праз праліў, які з’яўляецца адным з ключавых у сусветным суднаходстве.
Як піша AP, захоп вострава пацвердзілі высокапастаўлены ваенны чыноўнік міжнародна прызнанага ўрада Емена і прадстаўнік хусітаў.
Праліў цяпер асабліва важны для Саудаўскай Аравіі, якая экспартуе нафту праз тэрмінал у Чырвоным моры. Маршрут стаў альтэрнатывай Армузскаму праліву, суднаходства ў якім знаходзіцца пад пагрозай з моманту пачатку аперацыі ЗША супраць Ірана.
Ваенны прадстаўнік хусітаў Ях’я Сары заявіў у пятніцу, што «марская навігацыя бяспечная для ўсіх кампаній, за выключэннем саудаўскіх судоў».
Адначасова былі здзейснены напады на саудаўскі трубаправод Усход-Захад, які забяспечваў пастаўкі нафты да тэрмінала ў Чырвоным моры. Праца трубаправода прыпынена.