Скриншот Google Maps
Урадавыя сілы Емена пры падтрымцы Саудаўскай Аравіі ў панядзелак распачалі наступ з мэтай адцясніць хусітаў ад Баб-эль-Мандэбскага праліва.
Як паведамляе Reuters, урадавым войскам позна ўвечары ўдалося дасягнуць горада Моха, размешчанага на поўнач ад праліва. Ён быў захоплены хусітамі ў мінулым месяцы. Міністэрства абароны Емена заявіла, што горад паў.
Узяцце Мохі азначае, што напружанасць вакол важнага марскога шляху, які злучае Чырвонае мора і Адэнскі заліў Індыйскага акіяна, спадзе.