Фото: Минобороны
Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін на палях Пекінскага форуму па пытаннях бяспекі «Сяншань» сустрэўся з намеснікам начальніка Генштаба Ірана Махамадам Тахі Асанлу.
Як адзначылі ў Мінабароны, сустрэча адбылася па ініцыятыве іранскага боку.
Суразмоўцы “абмяняліся меркаваннямі аб ваенна-палітычнай абстаноўцы, якая складваецца ў Блізкаўсходнім рэгіёне, і пацвердзілі прыхільнасць далейшаму ўмацаванню двухбаковага супрацоўніцтва ў ваеннай сферы”.