Хрэнін адправіўся ў Расію назіраць за вучэннямі

Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін прыбыў у Расію для назірання за фінальным этапам розыгрышу практычных дзеянняў стратэгічнага камандна-штабнога вучэння «Цэнтр-2026».

Таксама на палігоне ў Расіі праходзіць актыўная фаза камандна-штабнога вучэння з КСАР АДКБ «Узаемадзеянне-2026», спецыяльных вучэнняў з сіламі і сродкамі разведкі «Пошук-2026» і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння «Эшалон-2026», паведамляе Мінабароны.

Для назірання за актыўнай фазай вучэнняў былі запрошаныя міністры абароны краін — членаў АДКБ, СНД, ШАС, назіральнікі ад узброеных сіл замежных дзяржаў і прадстаўнікі міжнародных арганізацый.

Перад фінальным розыгрышам Хрэнін наведаў камандны пункт Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ.

Фота: Мінабароны
Фота: Мінабароны
Фота: Мінабароны
Фота: Мінабароны