ГУР замест Буданава ўзначаліць Івашчанка

Навіны
Олег Иващенко. Фото: t.me/V_Zelenskiy_official

Начальнікам Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны стане Алег Івашчанка, які да гэтага займаў пасаду кіраўніка Службы знешняй разведкі Украіны.

2 студзеня Уладзімір Зяленскі правёў нараду з Івашчанкам.

«Перш за ўсё як кіраўнік Службы знешняй разведкі Украіны Алег даклаў пра агульную сітуацыю вакол нашай дзяржавы і актуальныя пагрозы. Мы і надалей засяроджваемся на зніжэнні расійскага эканамічнага патэнцыялу: чым менш зарабляе агрэсар, тым больш магчымасцяў будзе для дыпламатыі.

Асабліва гэта датычыцца расійскага нафтавага экспарту, які будзе абмяжоўвацца і таннець. Аналагічным чынам дзейнічаем і ў дачыненні да расійскай вайсковай вытворчасці: чым больш мы разарвём сувязяў агрэсара са светам і схем абыходу санкцый, тым больш патэнцыялу будзе ў намаганняў па завяршэнні вайны», — паведаміў Зяленскі.

Нагадаем, сёння начальнік ГУР Кірыл Буданаў быў прызначаны кіраўніком Офіса Зяленскага.

Таксама Зяленскі анансаваў змену кіраўніка Дзяржаўнай пагранічнай службы Украіны. Дзейны кіраўнік ГПСУ Сяргей Дзейнэка працягне працу ў сістэме МУС Украіны.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны