Грузавы вагон задыміўся на чыгуначнай станцыі ў Брэсце

Ратавальнікі ўначы выязджалі на чыгуначную станцыю ў Брэсце з-за задымлення ў грузавым вагоне. Аказалася, унутры тлела шалупінне.

Ратавальнікі, якія прыбылі на месца, пралілі груз вадой. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў.

На месцы працавалі тры адзінкі тэхнікі МНС, паведамілі ў прэс-службе ведамства.

IMG_6192