Грузавік і аўтобус сутыкнуліся ў Жлобінскім раёне

Аварыя адбылася раніцай 1 верасня ў Жлобінскім раёне на трасе Мінск – Гомель, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 30-гадовы кіроўца грузавога аўтамабіля «Івека» заснуў за рулём і сутыкнуўся з спадарожным аўтобусам «ПАЗ». Пасля сутыкнення аўтобус і фургон з’ехалі ў кювет, «Івека» перакуліўся.

38-гадовага пасажыра аўтобуса шпіталізавалі з траўмамі.

Фота: УУС Гомельскага аблвыканкама
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!