Фото: ГТК
Гомельскія мытнікі спынілі дзве спробы незаконна вывезці грушы ў Расію, паведамляе ДМК.
Вадзіцелі грузавікоў аднаго беларускага перавозчыка прад’явілі дакументы на свежую моркву. Аднак падчас дагляду мытнікі выявілі за заяўленай гароднінай партыі груш без дакументаў і фітасанітарных сертыфікатаў.
Кошт 40 тон груш ацэньваецца ў больш як 270 тысяч рублёў.
Распачаты адміністрацыйныя працэсы паводле артыкула 13.12 КаАП (парушэнне парадку транспарціроўкі тавараў). Санкцыя артыкула прадугледжвае штраф у памеры да 50% кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.