Жыхар Гродна выпіваў дома, а потым пайшоў на прыпынак з пнеўматычным пісталетам і стаў пагражаць школьніку. У дачыненні да мужчыны распачалі крымінальную справу за злоснае хуліганства, паведамляе пракуратура Гродзенскай вобласці.
У верасні 2026 года 55-гадовы абвінавачаны распіваў алкаголь дома, а потым узяў пісталет і пайшоў на прыпынак. Там ён спрабаваў загаварыць з 13-гадовым падлеткам. Калі школьнік адмовіўся размаўляць, мужчына накіраваў на яго пісталет. Хлопчык схаваўся за дрэва, а потым уцёк. Пра тое, што адбывалася, паведаміў у міліцыю відавочца.
У дачыненні да мужчыны распачалі крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 339 КК. Справа накіраваная ў суд. Абвінавачанаму абраная мера стрымання ў выглядзе забароны пэўных дзеянняў.