Фото: t.me/VGA_Kherson
У Беларусі праходзяць лячэнне вайскоўцы з Херсонскай вобласці, якія ваявалі на баку Расіі, і члены сем’яў загінулых і зніклых без вестак. Пра гэта 12 верасня паведаміў акупацыйны ўрад Херсонскай вобласці, звярнулі ўвагу праваабаронцы MAYDAY.TEAM.
Лячэнне праходзіць у санаторыі «Вяжуці» ў Маладзечанскім раёне. Для расійскіх вайскоўцаў арганізаваны ароматэрапія, гразелячэнне і масаж.
«Гэта не проста “адпачынак” у звыклым разуменні. Гэта перазагрузка. Кожны дзень распісаны: працэдуры, адпачынак, прагулкі», — расказаў адзін з былых вайскоўцаў.
Як паведамляюць акупацыйныя ўлады Херсонскай вобласці, сёлета курс аднаўлення прайшлі тры “ветэраны” і жонка загінулага вайскоўца.