Скриншот видео
Грамадзянка Малі спрабавала трапіць у Польшчу з Беларусі па пашпарце сваёй стрыечнай сястры, таму што ў яе ўласным пашпарце не было візы, паведамляе ДПК.
Увечары 8 кастрычніка ў пункт пропуску Брэст прыбыла дзяўчына і прад’явіла для праверкі пашпарт Малі. Дакумент падаўся памежнікам падазроным. Праверка ўстанавіла, што пашпарт не належаў дзяўчыне.
Парушальніцай аказалася грамадзянка Малі. Яна патлумачыла, што хацела трапіць у Францыю, але ў яе не было візы. Тады яна ўзяла пашпарт стрыечнай сястры і паспрабавала выехаць у Польшчу.
Дзяўчына затрыманая. Пачаты адміністрацыйны працэс за спробу незаконнага перасячэння мяжы. Грамадзянцы Малі пагражае штраф да 100 базавых велічынь, а таксама крымінальная адказнасць за выкарыстанне заведама падробленага дакумента.