Грамадзяніна Мадагаскара, абвінавачанага ў арганізацыі незаконнай міграцыі праз Беларусь у Еўрасаюз, экстрадавалі з ААЭ ў Мінск.
Паводле даных МУС, у чэрвені 2024 года мужчына ў складзе групы арганізаваў незаконнае знаходжанне ў Беларусі і наступны выезд у краіны ЕС у абыход пунктаў пропуску 13 замежнікаў – грамадзян Бурундзі, Камеруна, Каморскіх Астравоў і Нігерыі.
Мужчына знаходзіўся ў міжнародным вышуку па каналах Інтэрпола. Устаноўлена, што ён знаходзіўся ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, дзе яго затрымалі і заключылі пад варту.
Запыт Генеральнай пракуратуры Беларусі аб выдачы асобы, якая знаходзілася ў вышуку, задаволілі ўлады ААЭ. Перадача мужчыны адбылася ў аэрапорце Дубая, пасля чаго яго даставілі ў Мінск.