Изображение: ГПК
Памежнікі затрымалі грамадзяніна Беларусі, які вяртаўся з Польшчы. Ён ехаў на аўтамабілі.
Інцыдэнт адбыўся 7 лістапада. Падчас пагранічнага кантролю ў мужчыны выявілі пакецік з рэчывам белага колеру. Экспертыза паказала, што ў ім знаходзіцца амфетамін.
Мужчына затрыманы. Яго змясцілі ў ІЧУ пагранічнай групы.
Распачаты крымінальныя справы паводле часткі 1 артыкула 328 (“Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў ці аналагаў”) і часткі 2 артыкула 328-1 (“Незаконнае перамяшчэнне праз мяжу наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў ці аналагаў”) Крымінальнага кодэкса.
Колькасць вынятага рэчыва ў ДПК не называюць.