Изображение: МВД
МУС адчыталася аб затрыманні “грамадзяніна суседняй краіны” з Бабруйска. 53-гадовы мужчына затрыманы за захоўванне зброі і боепрыпасаў.
Як вынікае з паведамлення МУС, у замежніка канфіскавалі пісталет ТТ, два рэвальверы, а таксама боепрыпасы часоў Другой сусветнай вайны.
“Фігурант легальна набыў указаную зброю ў сябе на радзіме ў афіцыйнай краме і разам з дакументамі прывёз у Беларусь. У сувязі з тым, што вырабы былі сігнальнымі, дазвол на іх захоўванне не патрабаваўся. Аднак, з’яўляючыся ваенным пенсіянерам і валодаючы глыбокімі ведамі ў зброевай справе, мужчына ўласнаручна ўнёс змены ў іх канструкцыю. Паводле заключэння эксперта, пасля пераробкі пісталет і рэвальверы сталі агнястрэльнай зброяй, прыдатнай для стральбы”, – расказалі ў МУС.
Таксама высветлілася, што раней ён займаўся нелегальнымі раскопкамі, знайшоў боепрыпасы з дапамогай металашукальніка і захоўваў іх у сябе.
Распачатая крымінальная справа.