Скриншот видео t.me/gpkgovby
У пункце пропуску Беняконі памежнікі затрымалі 49-гадовага грамадзяніна Латвіі, які спрабаваў увезці з Літвы ў Беларусь наркатычны сродак, паведамілі у Дзяржпагранкамітэце.
Інцыдэнт адбыўся 2 верасня. У ашалёўцы пасажырскага аўтобуса пагранічны нарад выявіў 12 электронных прылад для курэння. Экспертыза паказала, што вадкасць у адным з вэйпаў утрымлівае гашышны алей.
Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў памежнікі ўстанавілі меркаванага ўладальніка прылады сярод пасажыраў аўтобуса. Ім аказаўся 49-гадовы жыхар Рыгі. Медыцынскі агляд таксама пацвердзіў факт ужывання ім наркатычнага сродку.
Мужчыну затрымалі. Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Лідскага пагранічнага атрада.
У дачыненні да замежніка распачатыя крымінальныя справы па ч. 1 арт. 328 КК за незаконны абарот наркатычных сродкаў і ч. 1 арт. 328-1 за незаконнае перамяшчэнне наркотыкаў праз мяжу.