Фото: SG
Польскія памежнікі правялі ў Сілезскім ваяводстве рэйд па праверцы легальнасці знаходжання. Былі затрыманыя два дзясяткі чалавек. Сярод іх – адзін грамадзянін Беларусі.
Акрамя таго, падчас рэйду трапіліся 16 грамадзян Калумбіі і трое – Індыі. Сярод парушэнняў згадваецца праца без дазволу, парушэнне мэт знаходжання ў краіне, а таксама адсутнасць дакументаў, якія дазваляюць знаходжанне ў краіне. Якое менавіта парушэнне дапусціў беларус, не ўдакладняецца.
Распачатыя адміністрацыйныя справы. Па выніках можа быць выдадзена прадпісанне пакінуць тэрыторыю Польшчы, накладзеная забарона на ўезд. У выпадку, калі прадпісанне не будзе выканана добраахвотна, адбудзецца дэпартацыя.