Фото: SG
Польскія памежнікі і падаткавікі ў Дамброве-Гурнічай канфіскавалі буйную партыю нелегальных цыгарэт. У рукі сілавікоў трапілі 5,5 млн цыгарэт на суму больш за 5,6 млн злотых (каля 1,4 млн долараў).
Тытунёвыя вырабы былі выяўлены ў грузавіку і на складзе. На іх не было польскіх акцызных марак.
Былі затрыманы шэсць чалавек, у тым ліку пяць грамадзян Польшчы і адзін грамадзянін Беларусі. Ім прад’яўлены абвінавачанні ва ўхіленні ад выплаты акцызаў. Да ўсіх затрыманых ужыты меры стрымання, не звязаныя з пазбаўленнем волі.
У чым заключалася роля грамадзяніна Беларусі, не ўдакладняецца. Таксама не пазначана паходжанне тытунёвых вырабаў.