Грамадзянін Беларусі пацярпеў пры атацы беспілотніка ў Бранскай вобласці

22 кастрычніка ў выніку ўдару беспілотніка па грузавым аўтамабілі ў Бранскай вобласці пацярпеў грамадзянін Беларусі. Ён шпіталізаваны.

«22 кастрычніка 2026 г. у 5.33 у Жукаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі ў выніку трапляння БПЛА ў фуру пацярпеў грамадзянін Рэспублікі Беларусь», — заяўляе МЗС Беларусі.

Мужчыну шпіталізавалі ў траўматалагічнае аддзяленне Жукаўскай міжраённай бальніцы. Пагрозы для яго жыцця няма.