Фото: Straż Granicznа
Памежная ахова Польшчы паведаміла пра затрыманне грамадзян Узбекістана, Малдовы і Грузіі. Яны падазраюцца ў арганізацыі незаконнага перасячэння мігрантамі мяжы Беларусі і Польшчы.
Суд пастанавіў арыштаваць грамадзяніна Грузіі на 3 месяцы. Грамадзяне Малдовы і Узбекістана пакінутыя пад наглядам паліцыі. Ім забаронена пакідаць тэрыторыю Польшчы.
У паведамленні польскіх памежнікаў не раскрываецца, у чым менавіта заключалася роля затрыманых у арганізацыі незаконнага перасячэння мяжы.