Германія закрывае “Рускі дом” у Берліне і генконсульства ў Боне

Германія закрывае генеральнае консульства Расіі ў Боне і «Рускі дом» у Берліне ў сувязі з інцыдэнтам у аэрапорце Лейпцыга 4 жніўня.

Нагадаем, на тэрыторыі аэрапорта побач з украінскім грузавым самалётам Ан-124 быў знойдзены дрон з выбухоўкай.

Федэральны ўрад Германіі лічыць, што за спробай выбуху стаялі расійсие спецслужбы. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 1 верасня заявілі міністр унутраных спраў Аляксандр Добрындт і міністр замежных спраў Ёхан Вадэфуль, паведамляе Der Spiegel.

Добрындт заявіў пра гібрыдную атаку з боку Расіі і не выключыў далейшых інцыдэнтаў. Паводле яго слоў, у пры атацы ў аэрапорце выкарыстоўваліся сродкі, якія ўжо былі вядомыя па іншых гібрыдных аперацыях Расіі. Аперацыю выканалі выканаўцы нізкага ўзроўню.

У сувязі з інцыдэнтаў федэральны ўрад Германіі прыняў рашэнне закрыць генконсульства Расіі ў Боне да 18 верасня, скасаваць дамову з «Рускім домам» у Берліне, узмацніць кантроль пры ўездзе для грамадзян Расіі, узмацніць ціск на расійскі ценявы флот.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!