Фото: Генпрокуратура
Генеральны пракурор Беларусі Дзмітрый Гара заявіў, што ў краіне зафіксаваны рэкордна нізкі ўзровень злачыннасці.
Паводле яго слоў, у 2025 годзе ў краіне на 13% скарацілася колькасць зарэгістраваных злачынстваў. Сёлета яна знізілася яшчэ больш чым на 8%. У выніку ўзровень злачыннасці аказаўся самым нізкім за апошнія 30 гадоў.
Сёння Гара выступіў з дакладам у Нацыянальным сходзе.
Ён таксама адзначыў, што ў структуры зарэгістраваных злачынстваў 30% прыпадаюць на кіберзлачыннасць. Летась іх доля складала 27%.
«Актыўна выкарыстоўваецца тэхналогія штучнага інтэлекту, а таксама віртуальныя тэлефонныя станцыі, якія дазваляюць тэлефанаваць з любой кропкі свету з адлюстраваннем беларускіх нумароў (GSM-шлюзы, SIM-боксы). Абарона правапарадку патрабуе аналагічнага ўзроўню лічбавізацыі. Мы павінны аператыўна ўкараняць перадавыя тэхналогіі ў сваю практыку – гэта базавая ўмова забеспячэння бяспекі ў ХХI стагоддзі”, – сказаў ён.
Паводле слоў Гары, неабходна пашырэнне кола суб’ектаў прафілактыкі падобных правапарушэнняў, вызначэнне іх паўнамоцтваў, выбудоўванне сістэмы ацэнкі якасці працы, а таксама прыняцце профільных нарматыўных актаў.