Владимир Зеленский и Александр Поклад. Фото: t.me/V_Zelenskiy_official
Служба бяспекі Украіны абяцае адказаць на ўдар расійскага беспілотніка па будынку Цэнтральнага ўпраўлення СБУ ў Кіеве.
СБУ адзначае, што дрон быў накіраваны ў кабінет кіраўніка СБУ Аляксандра Паклада. Той не пацярпеў ад удару.
«Што датычыцца пашкоджанага будынка — ён абавязкова будзе адноўлены. А расіяне атрымаюць балючы адказ на свае ўдары — яшчэ больш спецаперацый, выкрытых агентурных сетак і знішчаных ворагаў», — заяўляе СБУ.
Паклад далажыў прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму аб падрыхтоўцы дзеянняў у адказ на ўдары Расіі.
«Геаграфію адказу вызначылі. Час будзе выбраны так, каб быў вынік», — заявіў Зяленскі.
Нагадаем, днём 4 верасня Расія ўдарыла беспілотнікамі па Кіеве. Адзін з іх трапіў у будынак СБУ. Таксама пашкоджаны гістарычны будынак XVIII-XIX стагоддзяў на тэрыторыі запаведніка “Сафія Кіеўская”.