Гандаль, інвестыцыі і кааперацыйныя праекты – Лукашэнка сустрэўся з Мішусціным

Аляксандр Лукашэнка, які напярэдадні прыбыў у Расію, у пятніцу, 28 жніўня, сустрэўся са старшынёй урада РФ Міхаілам Мішусціным.

Як заявілі ў прэс-службе Лукашэнкі, у фокусе – развіццё гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй, а таксама рэалізацыя сумесных кааперацыйных праектаў.

Гэтыя пытанні Лукашэнка абмяркоўваў у аўторак у Мінску з першым намеснікам старшыні ўрада Расіі Дзянісам Мантуравым. Сустрэча з Мішусціным стала працягам перамоў на ўзроўні кіраўніцтва дзвюх краін, гаворыцца ў паведамленні.

«Павінен публічна запэўніць, што ўсё, што мы намячалі, выконваецца і будзе выканана. Мы выконваем свае абавязацельствы і нават перавыконваем, – заявіў Лукашэнка Мішусціну. – Думаю, і вам прад’явіць прэтэнзіі да Беларусі няма ў чым. Павінен яшчэ раз публічна вас запэўніць, што ўсё, што мы намячалі, выконваецца і будзе выканана. Ад дробязей з палівам – дызелем, рознымі бензінамі і гэтак далей. Прадукты харчавання. Мы выконваем свае абавязацельствы і нават перавыконваем. Можаце ніколькі не сумнявацца. Да сур’ёзных сістэмных пытанняў у рамках нашага саюза, у рамках ЕАЭС”.

Мішусцін адзначыў, што тавараабарот Беларусі і Расіі сістэмна расце, і заявіў пра планы, звязаныя з прамысловасцю, вытворчасцю, лічбавым парадкам дня, электронікай.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!