Скриншот видео
Жыхар Гомеля ўкраў з сейфа больш за 90 тысяч рублёў, частку закапаў у шкляных банках, а частку траціў.
Прадстаўнік адной з арганізацый звярнуўся ў міліцыю з заявай аб крадзяжы грошай з офіса. Падазраваным аказаўся 46-гадовы былы супрацоўнік прадпрыемства.
Як заяўляе УУС Гомельскага аблвыканкама, мужчына ноччу пранік на тэрыторыю прадпрыемства, прабраўся ў кабінет кіраўніка, знайшоў ключы ад сейфа і ўкраў больш за 90 тысяч рублёў. Частку грошай ён паклаў у шкляныя банкі і закапаў іх у падполлі свайго дома і на дачы сужыцелькі. Астатнюю частку патраціў на асабістыя патрэбы і забавы.
Распачатая крымінальная справа за крадзеж у асабліва буйным памеры. Артыкул прадугледжвае да 12 гадоў пазбаўлення волі.