Фото: Мингорисполком
Камісія па надзвычайных сітуацыях сёння будзе займацца наступствамі буйнога пажару ў цэнтры беларускай сталіцы. На вуліцы Леніна ў нядзелю ўвечары загарэліся дах і гарышчнае памяшканне на плошчы больш за 1000 кв. м.
Як паведаміў кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна сталіцы Раман Мельнік, жыхары дома часова расселены.
«Прапрацоўваюцца ўсе пытанні, якія звязаны з забеспячэннем жыхароў гэтага дома часовымі месцамі знаходжання. Гэта задача вырашана. Размешчаны тыя, хто меў патрэбу ў дапамозе. Яны размешчаны, забяспечаны санітарна-гігіенічнымі сродкамі, медыцынскім суправаджэннем, працуюць псіхолагі. Не без гэтага. А самае галоўнае, што гэтую працу мы працягваем», — сказаў ён.
Галоўнай задачай цяпер становіцца аднаўленне будынка.
«Зразумела, што цяпер стаіць задача, і яна вельмі складаная, — гэта хуткае і правільнае аднаўленне ўсяго таго, што было разбурана пры пажары. Сёння адбудзецца пасяджэнне КНС. Усе органы, якія задзейнічаны, працуюць. Гэта і міліцыя па ахове дамоў. Чаму? Таму што камунікацыі адключаны. Гэта службы адміністрацыі, у тым ліку жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якія адсочваюць усю сітуацыю са станам гэтага дома сумесна з супрацоўнікамі МНС.
Ну і далей ва ўстаноўленым парадку будзем аднаўляць і вырашаць усе задачы. Ад людзей скаргаў не паступала. Але, вядома, яшчэ трэба будзе праца па кватэрах асобна, таму што вялікая колькасць вады пры тушэнні пажару трапіла ў тым ліку і ў кватэры, нягледзячы на тое, што перакрыцці выстаялі, вытрымалі. Так што працы яшчэ будзе шмат», — дадаў ён.