Галоўчанка прапанаваў Башкартастану фінансавае плячо

Старшыня праўлення Нацбанка Беларусі Раман Галоўчанка прапанаваў фінансавую падтрымку Башкартастану пры пастаўках тэхнікі з нашай краіны. Ён наведаў з візітам Уфу.

“Мы абмяркоўвалі пытанні прадастаўлення фінансавага пляча для паставак беларускай тэхнікі ў Башкартастан. Гэта вельмі важна цяпер. І ў прынцыпе, намі падрыхтаваныя фінансавыя прапановы, якія мы лічым прывабнымі, якія дазволяць набываць тэхніку без вялікай фінансавай нагрузкі на рэгіён”, – сказаў ён на пасяджэнні рабочай групы па супрацоўніцтве з удзелам кіраўніка Башкартастана Радзія Хабірава.

Паводле яго слоў, Беларусь гатовая закрыць патрэбы расійскага рэгіёна ў дарожнай і камунальнай тэхніцы.