Для тых, хто ў Беларусі: уключыце VPN, выкарыстоўвайце рэжым Incognito або выдаліце наведванне гэтага сайта з гісторыі і выдаліце кэш старонкі
Галасаванне праз смартфон з Android
Мабільны дадатак SVAE Peera для Android — спампаваць можна тут
Галасаванне праз смартфон з iOS
Мабільны дадатак для iOS праз TestFlight — спампаваць можна тут
Адключыце Lockdown mode (калі вы ўключалі яго раней).
Працэс галасавання
Выбар спісу. Выберыце са спісаў кандыдатаў той выбарчы спіс, за які хочаце аддаць голас, і націсніце кнопку «Галасаваць».
Пацвярджаем асобу
Праз звычайны пашпарт грамадзяніна Беларусі: Праверку праводзіць міжнародная кампанія Sumsub. Гэта сусветны сэрвіс, які працуе паводле міжнародных стандартаў абароны даных. Навядзіце камеру на разварот пашпарта, а затым пакажыце твар у камеру для зверкі.
Праз пашпарт Новай Беларусі: Сістэма перанакіруе вас у акаўнт Беларускага пашпартнага цэнтра, дзе трэба будзе пацвердзіць перадачу даных у сістэму для галасавання.
3. Захавайце ў бяспечным месцы код голасу. Вы зможаце праверыць яго на сайце кампаніі.
P.S.: Калі з мабільным дадаткам нешта не атрымалася, паспрабуйце прагаласаваць праз вэб-сайт.