Олег Гайдукевич. Фото: Facebook
Алег Гайдукевіч пераабраны старшынёй Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі. Яго кандыдатуру падтрымалі дэлегаты XXIII з’езда ЛДПБ, які прайшоў з удзелам 700 прадстаўнікоў абласных, гарадскіх і раённых партыйных арганізацый, піша БелТА.
Тэрмін паўнамоцтваў старшыні складзе пяць гадоў. Дэлегаты таксама пераабралі Вышэйшы савет, Цэнтральны камітэт і Цэнтральную рэвізійную камісію партыі.
Алег Гайдукевіч займае гэтую пасаду з верасня 2019 года. Да гэтага партыю ўзначальваў яго бацька Сяргей Гайдукевіч.