Иллюстративное изображение. Photo by Colin Watts on Unsplash
Федэральная рэзервовая сістэма ЗША павысіла працэнтную стаўку на 0,25 п.п. да 3,75-4% гадавых. Стаўка была павышаная ўпершыню з 2023 года. Рашэнне было прынятае камітэтам па аперацыях на адкрытым рынку аднагалосна.
У заяве камітэта адзначаецца, што эканамічная актыўнасць расце ўпэўненымі тэмпамі, але інфляцыя пры гэтым застаецца высокай.
Старшыня ФРС Кевін Уорш растлумачыў гэты крок тым, што «інфляцыя занадта высокая і трымаецца на гэтым узроўні занадта доўга», назваўшы прынятае рашэнне «ўзважаным» і «адказным».
Рашэнне выклікала незадаволенасць прэзідэнта ЗША. У сетцы Truth Social Дональд Трамп напісаў, што працэнтныя стаўкі ў ЗША павінны складаць 1% і менш, паколькі ў краіны самы надзейны крэдытны рэйтынг у свеце.
“Калі б мы спынілі гандляваць з усімі краінамі, з якімі ў нас назіраецца дэфіцыт гандлёвага балансу (а гэта большасць краін), мы б атрымлівалі як мінімум 1,5 трыльёна долараў у год. Слова «дэфіцыт» — гэта ўсяго толькі прыгожае абазначэнне для слова «страта». Мы фактычна «цягнем на сабе» амаль усе краіны свету, і так больш працягвацца не можа. ЗНІЗЬЦЕ ПРАЦЭНТНЫЯ СТАЎКІ ДЛЯ ЗЛУЧАНЫХ ШТАТАЎ АМЕРЫКІ — І ЗРАБІЦЕ ГЭТА НЕАДКЛАДНА!” — дадаў ён.