Фондавыя рынкі выраслі пасля вяртання Хуанга ў Nvidia

Фондавыя рынкі пазітыўна ўспрынялі рашэнне савета дырэктараў Nvidia вярнуць на пасаду выканаўчага дырэктара заснавальніка кампаніі Джэнсена Хуанга. На гэтым рашэнні ў сацсетках таксама настойваў Дональд Трамп.

Хуанг сыходзіў у адстаўку на фоне скандалу, звязанага з яго шлюбнымі здрадамі. Адну з жанчын, з якой сустракаўся бізнесмен, падазравалі ў працы на кітайскую разведку.

Афіцыйна савет дырэктараў абвясціў, што атрымаў інфармацыю ад “высокіх урадавых колаў”, якая ўказвае на адсутнасць пагрозы нацыянальнай бяспецы.

Акцыі Nvidia ўзляцелі на 31,5% пасля вяртання Хуанга. За імі пацягнуліся і каштоўныя паперы іншых тэхналагічных кампаній.

Dow Jones Industrial Average вырас на 3,01%, індэкс Standard & Poor’s 500 – на 4,7%, Nasdaq Composite – на 6,51%.

Азіяцкія рынкі таксама раслі. Японскі індэкс Nikkei 225 вырас на 3,91%, кітайскі CSI 300 – на 0,57%.