Фінская цішыня і беларускі дадаізм. Выйшла першая серыя «Пукста на Поўначы»

На YouTube-канале «Саша, што ты нясеш?!» выйшла першая серыя новага дакументальнага праекта Reform.news «Пукст на Поўначы».

У першым эпізодзе музыка і перформер Сяргей Пукст успамінае свае паездкі ў Фінляндыю — ад гастроляў разам з паэтам Андрэем Хадановічам да нечаканага запрашэння на фестываль дадаісцкага мастацтва. Праз асабістыя гісторыі, культурныя сутыкненні і характэрную самаіронію Пукст расказвае пра сваё знаёмства з Поўначчу.

«Пукст на Поўначы» — аўтарскі дакументальны серыял пра сувязі незалежнай Беларусі з нардычнымі краінамі, расказаны праз асабістыя ўспаміны, музыку, літаратуру, мастацтва і культурныя абмены. Усяго ў праекце пяць эпізодаў. Новыя серыі будуць выходзіць кожную сераду.

Праект створаны Reform.news пры падтрымцы Nordic Council of Ministers.