FIBA зняла санкцыі з беларускіх баскетбалістаў

Міжнародная федэрацыя баскетбола (FIBA) зняла абмежаванні з беларускіх і расійскіх баскетбалістаў, але клубы і зборныя пакуль адхіленыя ад афіцыйных турніраў. Рашэнне было прынята ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Міжнароднага алімпійскага камітэта.

Зняцце абмежаванняў датычыцца ўсіх гульцоў, трэнераў, суддзяў і іншых афіцыйных асоб у баскетболе 5×5 і 3×3.

«Расійскія і беларускія гульцы змогуць удзельнічаць, а афіцыйныя асобы змогуць прызначацца на ўсе спаборніцтвы FIBA з неадкладным уступленнем рашэння ў сілу», — паведамляе FIBA.

FIBA таксама заяўляе, што будзе цесна супрацоўнічаць з МАК і алімпійскімі федэрацыямі для вырашэння пытанняў лагістыкі і бяспекі, звязаных з вяртаннем на спаборніцтвы клубаў і нацыянальных зборных Беларусі і Расіі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!