Ф’ючарсы на нафту Brent апусціліся ніжэй за 90 долараў за барэль

Найбліжэйшы ф’ючарс на нафту маркі Brent на біржы ICE ўпершыню з канца лета апусціўся ніжэй за адзнаку ў 90 долараў за барэль.

Кошт ф’ючарса апускаўся да 89,66 долара за барэль. Затым пачалася карэкцыя ўверх.

У пачатку лістапада каціроўкі перавышалі 100 долараў за барэль.