Фото: Tetiana SHYSHKINA, unsplash.com
Еўрасаюз плануе прапанаваць Украіне, Малдове, Чарнагорыі і Албаніі дакладныя пакрокавыя планы дзеянняў на шляху да сяброўства ў ЕС. Пра гэта піша Politico са спасылкай на двух высокапастаўленых чыноўнікаў Еўракамісіі.
Дакументы павінны растлумачыць, чаго менавіта чакаюць ад кожнай краіны-кандыдата. У іх таксама будуць утрымлівацца абавязацельствы цяперашніх членаў ЕС, якія павінны даць сваю згоду на працяг працэсу. Пры гэтым падтрымка цяперашніх членаў Саюза павінна быць аднагалоснай.
У дэталёвых планах будзе прадстаўлены дакладны спіс прыярытэтаў: тэрміны і вынікі, якія дапамогуць найбольш прасунутым кандыдатам завяршыць неабходныя рэформы.
Адрозненне планаў, якія абмяркоўваюцца, у тым, што яны дадуць краінам-кандыдатам гарантыі прыёму ў ЕС, калі яны працягнуць праводзіць неабходныя рэформы. Акрамя таго, у дакументах будуць прапанаваныя арыенціровачныя тэрміны завяршэння перамоў.