ЕС накіруе на перамовы з Расіяй і Украінай каманду

Еўрапейскі саюз на будучых перамовах з Украінай, Расіяй і ЗША будзе прадстаўляць дэлегацыя з прадстаўнікоў інстытутаў ЕС і краін з «кааліцыі ахвотных». Пра гэта заявіў сёння кіраўнік Еўрасавета Антоніу Кошта пасля нефармальнага саміту лідараў ЕС у Дубліне.

«Сёння лідары пагадзіліся, што наша перамоўная каманда на перамовах аб міры ва Украіне складаецца з [прадстаўнікоў] інстытутаў ЕС і краін «кааліцыі ахвотных» — Францыі, Германіі, Італіі, Польшчы і Вялікабрытаніі.

Нашы прынцыпы і нашы пазіцыі падчас гэтых перамоў добра вядомыя і застаюцца нязменнымі. Наша еўрапейская каманда працягне дзейнічаць у поўным адзінстве і цеснай каардынацыі з усімі дзяржавамі — членамі ЕС» — заявіў Кошта.

Кошта падкрэсліў, што іншыя бакі на перамовах таксама прадстаўлены камандамі.

Нагадаем, раней пасланнік прэзідэнта ЗША Джарэд Кушнер па выніках перамоў з украінскім і расійскім прэзідэнтамі заявіў, што Украіна і Расія згодныя на ўдзел ЕС у перамовах.